Аліса Рыжычэнка. 15 цягнікоў таварыша Сі: як па Кітаі б'юць антылукашэнкаўскія санкцыі
MP3•בית הפרקים
Manage episode 439548526 series 2404935
תוכן מסופק על ידי euroradiofm. כל תוכן הפודקאסטים כולל פרקים, גרפיקה ותיאורי פודקאסטים מועלים ומסופקים ישירות על ידי euroradiofm או שותף פלטפורמת הפודקאסט שלהם. אם אתה מאמין שמישהו משתמש ביצירה שלך המוגנת בזכויות יוצרים ללא רשותך, אתה יכול לעקוב אחר התהליך המתואר כאן https://he.player.fm/legal.
Кітай канчаткова адмовіўся пастаўляць у Беларусь 15 новых цягнікоў з-за перасцярогаў патрапіць пад санкцыі ЗША. Ну, тыя самыя санкцыі, якія, паводле слоў лукашэнкаўскіх чыноўнікаў і прапагандыстаў, "не працуюць". Тыя санкцыі, якія сталі прычынай спынення працы на заводзе ў Фаніпалі, дзе выраблялі цягнікі "Штадлер". Але святое месца пустым быць не можа, і таму ў тым самым Фаніпалі вырашана пабудаваць завод для вырабу… віскі. А каб два разы не ўставаць, то вырашана (праўда, ужо не ў Фаніпалі) пабудаваць чарговы цэлюлозна-кардонны завод. Відаць, чыноўнікі вырашылі паўтарыць "поспех" масавага будаўніцтва цэментных заводаў, бум на якія быў колькі гадоў таму. Чым тлумачыцца будаўніцтва чарговага завода па вырабе паперы: запатрабаванасцю на ранку ці жаданнем хоць куды ўкласці сродкі? Як "не працуюць" санкцыі і ці толькі імі тлумачыцца рашэнне Кітая наконт паставак цягнікоў? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца эканоміка апошнім часам і што адбываецца на рынку нерухомасці? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
…
continue reading
12044 פרקים